Алімпійцы выбіраюць нацыянальную сымболіку

Беларускія алімпійцы, якія прыехалі ў Лёндан, самі ператварылі свае афіцыйныя строі ў нацыянальныя бел-чырвона-белыя, паведамляе «Народная воля».

Першапачаткова адзеньне беларускіх спартоўцаў было задуманае як бел-чырвона-зялёнау – у колерах афіцыйнага сьцяга. Аднак на цырымоніі ўзьняцьця ў алімпійскай вёсцы беларускага сьцяга спартоўцы не надзелі зялёныя гальштукі і выйшлі ў апазыцыйнай бел-чырвона-белай колеравай гаме.