У Кіеве – акцыя за свабоду слова ў Беларусі

Акцыя кіеўскай моладзі за свабоду слова ў Беларусі

У пятніцу ў Кіеве пад сьценамі пасольства Беларусі прайшла акцыя ўкраінскай моладзі за свабоду слова, якая прыгнятаецца афіцыйным Менскам, паведамляе сайт «Новы Рэгіён».

Акцыя праходзіла пад лёзунгам «Слова – ёсьць, свабоды – няма!» у выглядзе тэатралізаванага паказу. Актывісты скандавалі: «Беларусам свабоду слова!», «Не злачынным дзеяньням дыктатара!», «У іх забралі слова!», «У іх забралі праўду!». Яны распавялі журналістам, што масавыя арышты і затрыманьні актывістаў, журналістаў, праваабаронцаў адбываюцца ў Беларусі ледзь не штотыдзень.

Моладзь таксама папярэдзіла аб разгортваньні беларускага сцэнара ва Ўкраіне.

Пасьля правядзеньня пэрфомансу яго ўдзельнікі хутка сышлі.

http://www.youtube.com/embed/4I3e9aRyNMs