Кангрэс ЗША – за байкот «Росабаронэкспарту»

Палата прадстаўнікоў у чацьвер прагаласавала за спыненьне супрацоўніцтва амэрыканскага вайсковага ведамства з кампаніяй «Росабаронэкспарт».
Рашэньне кангрэсмэнаў зьвязанае з тым, што, паводле заключэньня амэрыканскага боку, «Росабаронэкспарт» – вядучая расейская кампанія, якая дзейнічае на сусьветным рынку ўзбраеньняў, – пастаўляе зброю рэжыму прэзыдэнта Сырыі Башара Асада.

Рашэньне набудзе моц пасьля таго, як яго зацьвердзіць прэзыдэнт ЗША Барак Абама.

Галасаваньне ў пытаньні «Расабаронэкспарту» прайшло празь некалькі гадзін пасьля таго, як Расея і Кітай заблякавалі ў Радзе Бясьпекі ААН праект рэзалюцыі па Сырыі, які прадугледжваў увядзеньне міжнародных санкцый супраць рэжыму Асада.