Маці палітвязьня Аліневіча агітуе за байкот

Валянціна Аліневіч

Зарэгістраваная ініцыятыўная група па вылучэньні Валянціны Аліневіч кандыдатам у дэпутаты, паведамляе «Вясна-96».

Маці палітвязьня-анархіста Ігара Аліневіча прымае ўдзел у кампаніі АГП «За сумленныя выбары без Лукашэнкі». У межах кампаніі кандыдаты ў дэпутаты будуць заклікаць байкатаваць парлямэнцкія выбары.

Ігар Аліневіч асуджаны 27 траўня 2011 году па справе анархістаў разам зь Мікалаем Дзядком і Аляксандрам Францкевічам. Атрымаў найбольшы тэрмін — 8 гадоў пазбаўленьня волі. Аліневіча абвінавацілі ў арганізацыі антымілітарысцкага шэсьця каля Генэральнага штабу 19 верасьня 2009 году, нападзе на казіно «Шангры Ла» 5 сьнежня 2009 году, падпале дзьвярэй філіялу Беларусбанку 31 траўня 2010 году, нападзе на расейскую амбасаду 30 жніўня 2010 году, нападзе на турму на Акрэсьціна 6 верасьня 2010 году. Адбывае пакараньне ў Наваполацкай калёніі.