Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
НАДВОР'Е:
Па ўсёй краіне дождж з прасьвятленьнямі, тэмпэратура працягвае падаць – плюс 12-17.
У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ
Менск, пасяджэньне савету міністраў саюзу Беларусі і Расеі з удзелам кіраўнікоў урадаў Мясьніковіча і Мядзьведзева.
Нью-Ёрк, у Радзе бясьпекі ААН – галасаваньне рэзалюцыі адносна сытуацыі ў Сырыі.
Каір, візыт у Эгіпет кіраўнічкі зьнешняй палітыкі Эўразьвязу Кэтрын Эштан.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
1792 – перамога арміі Тадэвуша Касьцюшкі над расейскай арміяй Міхаіла Кахоўскага пад Дубенкай.
1872 – у Вялікабрытаніі ўпершыню праведзеная працэдура таемнага галасаваньня.
1925 – першая публікацыя «Mein Kampf» Адольфа Гітлера.
1936 – ваенны путч Франка ў Гішпаніі, які ператварыўся ў трагічную трохгадовую грамадзянскую вайну.
1968 – лідэр чэскіх камуністаў Аляксандар Дубчак абвесьціў лёзунг «Сацыялізм з чалавечым абліччам».
У гэты дзень нарадзіліся:
1851 – Янка Лучына, беларускі паэт.
1906 – Сяргей Шутаў, беларускі краязнавец.
1909 – Андрэй Грамыка, савецкі палітычны і дзяржаўны дзяяч, дыплямат, міністар замежных справаў СССР і старшыня Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету СССР.
У гэты дзень памерлі:
1613 – Іпаці Пацей, дзяржаўны й царкоўны дзяяч Рэчы Паспалітай, багаслоў, пісьменьнік-палеміст.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
Я нясу адказнасьць толькі перад Богам і гісторыяй.
Франсіска Франка
ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ «СВАБОДЫ»:
Пракаповіч сышоў у адстаўку паводле ўказу
З-за адключэньняў току ў камэрах Валадаркі не працуюць вэнтылятары
Аплядысмэнты вернуцца на Кастрычніцкую?