Літва адмаўляе парушэньне паветранай мяжы зь Беларусьсю

Rasa Juknevičienė

Пра гэта заявіла міністар абароны Літвы Раса Юкнявічэне ў інтэрвію «Хартыі-97».

5 ліпеня «Delfi» паведаміў, што літоўскія вайскоўцы зафіксавалі парушэньне правілаў выкарыстаньня паветранай прасторы. Гэтую інфармацыю шырока тыражавалі беларускія СМІ.

Аднак факт парушэньня мяжы ня быў афіцыйна зьвязаны з грамадзянскім самалётам, якім кіравалі швэдзкія лётчыкі зь «мядзьведжага дэсанту». Тады літоўскія вайскоўцы патлумачылі, што па факце вядзецца праверка.