Андрэй Моўчан моцна зьбіты супрацоўнікамі дэпартамэнту аховы

Актывіста "Эўрапейскай Беларусі" Андрэя Моўчана прыкладна а 12.40 прывезьлі ў суд Першамайскага раёну. Судовае паседжаньне адбудзецца пасьля перапынку на абед.
Андрэй пасьпеў сказаць Радыё Свабода, што яго моцна зьбілі, білі па галаве і па нырках, і цяпер ён дрэнна чуе.

Моўчана затрымалі ў ноч зь пятніцы на суботу ў мікрараёне Ўручча быццам бы за тое, што пад мостам ён прыклеіў налепку "Не – сьмяротнаму пакараньню". Дарэчы, налепка вісіць і дагэтуль. Яго вінавацяць паводле арт. 23.14 КаАП (парушэньне правілаў добраўпарадкаваньня гарадоў) і арт. 17.1 (дробнае хуліганства).