Мірон павіншаваў беларусаў з угодкамі Грунвальдзкай бітвы

Бел-чырвона-белы сьцяг зьявіўся ноччу 16 ліпеня над Віцебскам каля моста праз Дзьвіну па вуліцы Зеленагурскай. Ён правісеў да самай раніцы, паведаміў апазыцыянэр Барыс Хамайда.
У цыдулцы, прымацаванай да бел-чырвона-белага сьцяга было напісана:

«Вечная слава рыцарам Вялікага Княства Літоўскага пад кіраўніцтвам вялікага князя Вітаўта, якія здолелі абараніць межы нашай краіны. Жыве Беларусь! Жыве вечна! Мірон».