Клінтан: цяпер доказы ваенных злачынстваў Дамаску – «неабвяргальныя»

Сырыя: відэакадр, на якім, як мяркуецца, паказаныя целы забітых жыхароў вёскі Трэймсі. Мясцовыя жыхары і міжнародная супольнасьць вінавацяць у масакры сырыйскія ўлады, афіцыйны Дамаск – "тэрарыстаў"

Назіральнікі ААН у Сірыі сёньня наведалі вёску Трэймсі, дзе пры абстрэле урадавых войскаў былі забітыя каля 200 чалавек.
Назіральнікі ААН у Сірыі сёньня наведалі вёску Трэймсі ў цэнтральнай частцы краіны, дзе, паводле актывістаў апазыцыі, у чацьвер пры абстрэле урадавых войскаў былі забітыя каля 200 чалавек.

Назіральнікі, якія прыбылі ў Трэймсі аўтакалёнай з 11-ці машын, сустрэліся з жыхарамі вёскі і агледзелі месца, якое ўрадавыя сілы абстрэльвалі з танкаў і верталётаў. Раней мясцовыя жыхары з абурэньнем паказалі назіральнікам ААН гільзы ад танкавых снарадаў расейскага ўзору і зьвінавацілі Маскву ў пастаўках зброі і боепрыпасаў сірыйскаму рэжыму.

Дзяржсакратарка ЗША Хілары Клінтан заявіла, што цяпер міжнародная супольнасьць мае "неабвяргальныя доказы", таго, што рэжым Башара Асада «наўмысна забівае мірнае насельніцтва". Раней афіцыйны Дамаск абвінаваціў у абстрэле вёскі "тэрарыстаў".

Сёньня, паводле актывістаў апазыцыі, сотні вайскоўцаў урадавых сіл пры падтрымцы верталётаў вядуць наступ на горад Кірбет Газалех ў правінцыі Дэра.