У цягніках хочуць усталяваць відэакамэры

Кіраўніцтва ўпраўленьня ўнутраных спраў на транспарце выступіла з ініцыятывай, каб дзяржаўнае аб’яднаньне «Беларуская чыгунка» абсталявала прыгарадныя і пасажырскія цягнікі сыстэмамі відэаназіраньня.
Паводле прэс-сакратара ўпраўленьня Аляксандра Марчанкі, дзякуючы відэакамэрам на вакзалах і пасадачных плятформах раскрываецца амаль 70% злачынстваў. Тады як у вагонах прыгарадных і пасажырскіх цягнікоў вінаватых вызначылі менш як у 60% выпадкаў. Статыстыка сьведчыць, што амаль 40% злачынстваў зьдзяйсьняліся менавіта ў дарозе ў цягніках. Паводле Марчанкі, наяўнасьць сыстэм відэаназіраньня, адпаведных прафіляктычных шыльдачак і трансьляцыя інфармацыі па гучнай сувязі дысцыплінуе пасажыраў.