Апублікаваны глябальны індэкс харчовай бясьпекі 2012 году

Belarus - Markets trade in radioactively contaminated berries and mushrooms. Homel, 28Jun2012

У новым індэксе харчовай бясьпекі, складзеным дасьледчай кампаніяй Economist Intelligence Unit (EIU), прадстаўленыя 105 краін сьвету, прааналізаваных з гледзішча 25 паказчыкаў у галіне даступнасьці, наяўнасьці, якасьці і бясьпекі прадуктаў харчаваньня.

Чым болей пунктаў у рэйтынгу набірае краіна, тым горшая ў ёй сытуацыя з харчовай бясьпекай. Беларусь у індэксе мае 43 пункты са 105, Польшча — 24, Расея — 29, Украіна — 44, Казахстан — 53, Азэрбайджан — 67, Узбэкістан — 72, Пакістан — 75, Таджыкістан — 84.