Суд у Маскве апраўдаў гей-актывіста

Фота з акцыі расейскіх гей-актывістаў

Суд Цьвярскога раёну прызнаў невінаватым гей-актывіста Мікалая Аляксеева, якому інкрымінавалі ўдзел у несанкцыянаванай акцыі ў канцы траўня.
Адміністрацыйная справа закрытая, напісаў Аляксееў ў Твітэры, адзначыўшы, што суд не прыняў пад увагу паказаньні двух паліцэйскіх, якія ўдзельнічалі ў яго затрыманьні.

27 траўня ў цэнтры Масквы актывісты пікетавалі Масгардуму, а затым прыйшлі да будынку мэрыі, пратэстуючы супраць забаронаў прапаганды гомасэксуалізму сярод непаўналетніх. Тады былі затрыманыя каля 40 чалавек, у тым ліку Аляксееў.