Найбольшая колькасьць ахвяраў і разбурэньняў у горадзе Крымск. Горад Крымск з насельніцтвам прыкладна 50 тысяч чалавек, як паведамляюць відавочцы, напалову затоплены — уначы на яго абрынулася хваля вышынёй 7 мэтраў.
Па меркаваньні шматлікіх мясцовых жыхароў, хваля такой вышыні магла быць вынікам вадаскіду з горных вадасховішчаў. Прэс-сакратар губернатара Краснадарскага краю Ганна Мінкова у інтэрв’ю «Эхо Москвы» абвергла гэтае меркаваньне, назваўшы «трызьненьнем» і «чуткамі».
9 ліпеня аб'яўлены днём усерасейскай жалобы.
Паліцыя паведамляе аб выпадках марадзёрства.
На Кубані мэдыкі пачалі вакцынацыю жыхароў у зоне паводкі. Людзей прышчапляюць ад гепатыту А і дызэнтэрыі. Вырашана эвакуяваць дзяцей з чатырох аздараўленчых летнікаў.