Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паводка на Кубані. Ці ёсьць сярод ахвяраў беларусы?


Паводка ў Геленджыку.
Паводка ў Геленджыку.

Імкліва расьце лік ахвяраў паводкі ў Краснадарскім краі Расеі. Паводле зьвестак на сярэдзіну дня 7 ліпеня, колькасьць патанулых і забітых электратокам наблізілася да 90.

Міністэрства замежных спраў на гэты момант удакладняе інфармацыю, ці могуць сярод загінулых быць грамадзяне Беларусі, якія нярэдка выбіраюць поўдзень Расеі для адпачынку.

Мэтэаролягі кажуць, што падобны размах стыхіі не фіксаваўся ў гэтым рэгіёне амаль два дзясяткі гадоў. За мінулыя суткі ў Наварасійску, Геленджыку ды іншых гарадах выпала больш за 300 мілімэтраў ападкаў пры гадавой норме 700 мілімэтраў.

Ня меншую небясьпеку ўяўляюць пашкоджаныя і прыхаваныя вадой лініі электрападачы: для большай часткі ахвяраў сьмерць наступіла ў выніку паражэньня токам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG