Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
УДЗЕНЬ...
...пойдзе дождж, але будзе вельмі цёпла. Тэмпэратура: +27 — +29.
НЕ ПРАПУСЬЦІЦЕ:
У вечаровым эфіры Свабоды перадачы «Экспэртыза», «Госьці Свабоды», «Падарожжа» і «Нашы дзеці».
У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ
Ускладаньне кветак да помніка Янкі Купалы ў сквэры Янкі Купалы ў Менску, прымеркаванае да 130-х угодкаў зь дня нараджэньня нацыянальнага песьняра. Пачатак у 11.00.
У Манака працягвае пасяджэньне Парлямэнцкая асамблея АБСЭ.
* * *
Паважаныя наведнікі сайту! Дапамажыце больш поўна прадставіць беларускі дзень — дашліце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ
1253 — вялікі князь літоўскі Міндоўг каранаваны ў Наваградку.
1607 — перамога каралеўскага войска на чале з Янам Хадкевічам над шляхецкім войскам ракашанаў на чале з Янушам Радзівілам.
У гэты дзень нарадзіліся:
1851 — Янка Лучына, беларускі паэт.
1905 — Пятро Глебка, беларускі паэт, драматург, перакладчык.
1977 — Макс Мірны, беларускі тэнісіст.
У гэты дзень памерлі:
1415 — Ян Гус, чэскі рэлігійны дзяяч.
1962 — Уільям Фолкнэр, амэрыканскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі.
2002 — Міхась Рагуля, беларускі грамадзкі і культурны дзяяч, дзяяч эміграцыі ў Нямеччыне і ЗША.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
Ноч. Халодная зямлянка.
Перастрэлка. Цішыня.
Неба чыстае, як шклянка.
Тупат быстрага каня.
Мы пазналі без памылкі,
Што пад сховай цемнаты
Нам даставілі пасылкі,
Тэлеграмы і лісты.
Хто ад маці, хто ад жонкі —
Кожны вестку атрымаў.
Толькі мне з маёй старонкі
Ні пасылкі, ні пісьма.
Раптам бачу — мне са скрынкі
Паштавік дастаў кісет,
Дзьве квадратныя хусьцінкі
I малюсенькі пакет.
Вышываны там, дзе горы,
На сьвятой зямлі грузін,
Каб ты ведаў, што і ў горы
Ты на сьвеце не адзін.
Я прыняў дарунак мілы
Перад боем, уначы.
I да самае магілы
Буду шчыра берагчы.
Не пасылка дарагая,
А братэрская любоў.
Наша дружба векавая.
Дружба верная сяброў.
Пятро Глебка
ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ «СВАБОДЫ»:
Рэпартаж з аўтазаку