Пачобут: Для мяне галоўнае паводзіць сябе так, каб потым не было сорамна

На сайце «Свабоды» адбылася онлайн-канфэрэнцыя з карэспандэнтам «Газэты Выборчай», актывістам Саюзу палякаў у Беларусі Андрэем Пачобутам.
Андрэя Пачобута арыштавалі 21 чэрвеня, а 30 чэрвеня адпусьцілі пад падпіску аб нявыезьдзе. Супраць яго завялі крымінальную справу і вінавацяць паводле крымінальнага артыкула 367, частка 2: «Паклёп у адносінах да прэзыдэнта, які ўтрымліваецца ў публічным выступе, альбо ў друкаваным ці публічна дэманстраваным творы, альбо ў СМІ, учынены асобай, якая раней была асуджана за паклёп альбо зьнявагу».

Паводле Крымінальнага кодэксу журналіста могуць пакараць абмежаваньнем волі на тэрмін да 5 гадоў альбо пазбаўленьнем волі на такі ж тэрмін.

Журналіст адмовіўся супрацоўнічаць са сьледзтвам. 30 чэрвеня Пачобута выпусьцілі з гарадзенскай турмы пад падпіску аб нявыезьдзе. Перад гэтым яму афіцыйна прад’явілі абвінавачаньне.

Прачытаць адказы на пытаньні можна тут