Археалягічнаму музэю «Берасьце» — 30 год

Your browser doesn’t support HTML5

Юбілей музэю «Берасьце» 30 чэрвеня адзначылі сярэднявечнымі гуляньнямі. Падчас сьвяточнага фэстывалю адбылася інсцэніроўка «Адзін дзень з жыцьця князя», можна было паўдзельнічаць у сярэднявечных танцах, паглядзець на бойку старажытных ваяроў, пабачыць княжы пір.
Працавала выстава народных рамёстваў: саломапляценьне, пляценьне паясоў, ганчарства. Пабачылі гледачы і фаер-шоў, а дзяцей забаўлялі вясёлыя скамарохі.

Як распавяла «Свабодзе» старшая супрацоўніца археалягічнага музэю «Берасьце» Вольга Мярчук, напярэдадні юбілею у музэй завітаў трохмільённы наведнік.

Археалягічны музэй «Берасьце» быў адчынены ў 1982 годзе на месцы, дзе археоляг Пётар Лысенка адкапаў парэшткі гарадзішча ХІІІ стагодзьдзя. Экспазыцыя музэю — 28 закансэрваваных драўляных зрубаў. Штогод музэй наведваюць каля 60 тысяч чалавек, ён унікальны ва Ўсходняй Эўропе.