Уладзімер Мацкевіч узначаліў Нацыянальную плятформу

Уладзімер Мацкевіч

30 чэрвеня Беларуская Нацыянальная плятформа Форуму грамадзянскай супольнасьці Усходняга партнэрства абрала склад каардынацыйнага камітэта і яго кіраўніка.
Узначаліў камітэт кіраўнік Рады Міжнароднага кансорцыюма «Эўрабеларусь» Уладзімір Мацкевіч. Выбары адбыліся ў часе канфэрэнцыі «Нацыянальная плятформа: 2012 — новая рэальнасьць у няновых умовах», якая праходзіла ў Мінску 29-30 чэрвеня.

На пасаду старшыні былі вылучаныя Уладзімер Мацкевіч, Сяргей Мацкевіч і Улад Вялічка. Сяргей Мацкевіч і Ўлад Вялічка ўзялі самаадвод. За кандыдатуру Ўладзімера Мацкевіч прагаласавала 33 з 38 чалавек.

У выніку галасаваньня ў склад каардынацыйнага камітэту Нацыянальнай плятформы ФГС УП увайшлі:

  • старшыня Міжнароднага кансорцыума «ЕўраБеларусь» Улад Вялічка,
  • каардынатар Офіса па правах людзей з інваліднасьцю Сяргей Драздоўскі
  • намесьнік старшыні Руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч,
  • сябра савета грамадзянскай ініцыятывы «Гомельскі дэмакратычны форум» Пётр Кузьняцоў
  • дырэктар Цэнтра прававой трансфармацыі (Lawtrend) Вольга Смалянка,
  • старшыня Асамблеі НДА Сяргей Мацкевіч
  • кіраўнік Рады Міжнароднага кансорцыюма «Эўрабеларусь» Уладзімір Мацкевіч


Ганаровым сябрам каардынацыйнага камітэта быў зноў абраны праваабаронца Алесь Бяляцкі, які знаходзіцца ў месцах пазбаўленьня волі.

Меркавалася, што ў часе канфэрэнцыі будзе таксама прынятая яе канцэпцыя разьвіцьця. Аднак прыняцьце гэтага дакумэнта было адкладзена да наступнай канфэрэнцыі беларускай Нацыянальнай плятформы, правесьці якую плянуецца восеньню, інфармуе eurobelarus.info