Эканаміст Сяргей Чалы акцэнтуе ўвагу на той частцы выступу намесьніка міністра фінансаў Расеі Сяргея Шаталава, дзе гаворыцца пра тое, што Мытны зьвяз «спарадзіў» шэраг праблемаў, бо «адсутнічае экспарт з адной дзяржавы ў другую, таму немагчыма спаганяць, у прыватнасьці, экспартнае мыта на нафту і нафтапрадукты».
«Гэта ўсё было ведама загадзя. Таму што гэта было прапісана ва ўмовах стварэньня Адзінай эканамічнай прасторы і Мытнага зьвязу. Проста Беларусь доўга не магла гэтага ад Расеі атрымаць. А цяпер атрымала. І што? Прайшло пару месяцаў, а Масква ўжо пачала лічыць, што ім гэтае аб’яднаньне дорага каштуе?!
Праз пару месяцаў высьвятляецца — ах, мы страчваем грошы. Вядома ж, страчваеце. Гэтаксама, як страчваеце, калі прадаюць нафту ўнутры Расеі і не прадаюць яе на экспарт. То бок калі Масква хоча разглядаць продаж сваіх тавараў у Беларусь як расейскі экспарт, то тады гэта не Адзіная эканамічная прастора і ня Мытны зьвяз».