Закон пра КДБ на подпісе ў Лукашэнкі

22 чэрвеня Савет Рэспублікі падтрымаў новы праэкт закона "«Аб органах дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь». Прадстаўляў законапраэкт старшыня КДБ Вадзім Зайцаў. Для таго, каб закон быў прыняты, яго засталося падпісаць у прэзыдэнта.
Паводле новага закона, КДБ атрымлівае надзвычайныя паўнамоцтвы. Законапраект быў рэзка асуджаны юрыстамі і праваабаронцамі яшчэ напрыканцы мінулага году, калі толькі трапіў на разгляд у парлямэнт.

Цяпер для таго, каб супрацоўнікі органаў дзяржаўнай бясьпекі змаглі цалкам законна пранікаць у прыватныя кватэры і прымяняць фізычную сілу і зброю супраць беларускіх грамадзянаў, застаецца атрымаць ухваленьне Савета Рэспублікі і подпіс кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

Найбольш вострую крытыку выклікалі наступныя палажэньні законапраекту:

«Супрацоўнік органаў дзяржаўнай бясьпекі не нясе адказнасьці за шкоду, прычыненую ў сувязі з прымяненьнем фізычнай сілы, спэцыяльных сродкаў, баявой і спэцыяльнай тэхнікі, ужываньнем (выкарыстаньнем) зброі ў прадугледжаных гэтым Законам і іншымі заканадаўчымі актамі выпадках, калі ён дзейнічаў ва ўмовах абгрунтаванай прафэсійнай рызыкі...»

* * * арт. 14 «Правы органаў дзяржбясьпекі»

...Уваходзіць бесьперашкодна пры неабходнасьці з пашкоджаньнем устройстваў (якія зачыняюцца) і іншых прадметаў, у любы час сутак у жылыя памяшканьні ці іншыя законныя ўладаньні фізычных асоб, у памяшканьні і (або) іншыя аб’екты дзяржаўных органаў і іншых арганізацый (за выключэньнем памяшканьняў і іншых аб’ектаў дыпляматычных, консульскіх і іншых прадстаўніцтваў замежных дзяржаў, міжнародных арганізацый, якія карыстаюцца ў адпаведнасьці зь міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь дыпляматычным імунітэтам, і памяшканьняў, у якіх пражываюць супрацоўнікі гэтых прадстаўніцтваў, арганізацый і іх сем’і) і аглядаць іх пры перасьледаваньні асоб, якія падазраюцца ў зьдзяйсьненьні злачынства, альбо пры наяўнасьці дастатковых падстаў меркаваць, што яно зьдзяйсьняецца... або там знаходзіцца асоба, якая схавалася ад органаў, якія вядуць крымінальны працэс...