Лукашэнка прысвоіў званьне генэрал-маёра міністру ўнутраных спраў Шуневічу

Ігар Шуневіч

Аляксандр Лукашэнка 22 чэрвеня падпісаў указы аб прысваеньні воінскіх званьняў Генэрал-маёра міліцыі атрымаў міністар ўнутраных спраў Ігар Шуневіч.
Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 года Шуневіч, працуючы тады ў КДБ, асабіста дапытваў арыштаваных апазыцыянэраў.

Лукашэнка прысвоіў, паводле паведамленьня Інтэрфакс, клясны чын дзяржаўнага дарадцы юстыцыі 3 клясы пракурору Менскай вобласьці Аляксандру Архіпаву, пэрсанальнае званьне дзяржаўнага дарадцы мытнай службы III рангу — намесьніку старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Юрыю Брыткову. Чарговае званьне генерал-маёра прысвоена Ігару Матрашылу, Уладзіміру Маісеенку, Андрэю Некрашэвічу і Аляксандру Вольфавічу.