У Беларусі сабралі першыя два легкавыя аўтамабілі

Цяпер яны праходзяць выпрабаваньне, каб атрымаць адпаведную сэртыфікацыю. Гэта зойме прыкладна 3 месяцы.
Такое паведамленьне зрабіў сёньня першы віцэ-прэм’ер беларускага ўраду Ўладзімер Сямашка, выступаючы ў Палаце прадстаўнікоў.

Ён сказаў, што гэтыя аўтамабілі сабраныя з дапамогай кітайскіх вытворцаў, і ў 2013 годзе на плошчах заводу БАТЭ ў Барысаве будзе сабрана прыкладна 6000 такіх легкавікоў.

У далейшым мяркуецца стварыць асобны завод для іх зборкі і вытворчасьці.