Кітайцы прынялі беларускае прадпрыемства за музэй

Belarus -- "Belshina" truck tires factory, production of tires, Babruisk city, Feb-2002

Шэрагу беларускіх прадпрыемстваў патрэбная тэрміновая мадэрнізацыя.
Пра гэта заявіў сёньня, выступаючы на агульным паседжаньні абедзьвюх палат Нацыянальнага сходу Беларусі, першы віцэ-прэм’ер ураду Ўладзімер Сямашка.

Ён прывёў цікавы прыклад. На Аршанскім ільняным камбінаце абсталяваньню ўжо 40 гадоў. «Калі мы прывялі ў ткацкі цэх кітайцаў, яны паглядзелі на ўсё і спыталіся: «Куды вы нас прывялі: на прадпрыемства ці ў музэй?» — распавёў Уладзімер Сямашка.

«За кошт мадэрнізацыі шэрагу прадпрыемстваў іх можна вывесьці зь ліку стратных», — упэўнены першы віцэ-прэм’ер Беларусі. Уладзімер Сямашка сказаў, што зараз да стратных у Беларусі адносяцца 12,8% ад агульнай колькасьці прадпрыемстваў.