Будуць судзіць Арцыбашава і Вінаградава

У Цэнтральным судзе Менску адбудуцца судовыя працэсы над затрыманымі 21 чэрвеня актывістамі Аляксандрам Арцыбашавым і Паўлам Вінаградавым.
Актывіст кампаніі «Гавары праўду» Аляксандар Арцыбашаў быў затрыманы ў раёне вуліцы Няміга ў Менску перад пачаткам палітычнага флэш-мобу з удзелам плюшавых цацак «Мы прыйшлі, каб нас зноў пасадзілі».

Былога палітвязьня Паўла Вінаградава забралі ў пастарунак з дому.