ФПБ стартавала першай

Фэдэрацыя прафсаюзаў Беларусі заявіла аб пачатку вылучэньня сваіх прадстаўнікоў у акруговыя камісіі па выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.
Пра гэта БелТА паведамілі ў прэсавай службе ФПБ.

На пленуме Цэнтральнага камітэту прафсаюзу работнікаў адукацыі і навукі 20 чэрвеня быў вылучаны 61 прадстаўнік у склад акруговых камісій.

15 з 61 вылучанага прадстаўніка — старшыні раённых камітэтаў прафсаюзу работнікаў адукацыі і навукі, сябры прэзыдыюму галіновага прафсаюзу.