Судзьдзя, якая судзіла Андрэя Саньнікава, вызваленая ад пасады

«Яна яшчэ працуе, але дапрацоўвае апошнія дні», — паведамілі карэспандэнту «Свабоды» ў Партызанскім судзе Менску.
Натальля Чацьвярткова была намесьнікам старшыні суду. Паводле ўказу Аляксандра Лукашэнкі № 278 ад 18 чэрвеня яна вызвалена ад пасады «ў сувязі з заканчэньнем тэрміну паўнамоцтваў». Таксама вызвалены ад пасадаў яшчэ 13 судзьдзяў, сярод іх Аляксандар Хадасевіч і Тацяна Паўлючук, якія, як і Натальля Чацьвярткова, унесеныя ў сьпіс неўязных у краіны Эўразьвязу за тое, што выносілі палітычна матываваныя прысуды дэмакратычным актывістам.

Натальля Чацьвярткова, у прыватнасьці, асудзіла на 5 гадоў пазбаўленьня волі былога кандыдата на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава.


Падрабязнасьці — пазьней на сайце «Свабоды».