Ісламісты зьвінавацілі вайскоўцаў у нежаданьні выконваць абяцаньні аб перадачы ўлады цывільнаму ўраду.
Вайсковыя ўлады Эгіпту афіцыйна абвясьцілі парлямэнт краіны распушчаным – пасьля таго як у чацьвер Канстытуцыйны суд абвясьціў нелегітымным абраньне часткі яго дэпутатаў.
Будынак парлямэнту ў суботу быў зачынены, дэпутатаў туды не пускалі.
Ісламісты – якім належала бальшыня галасоў у парлямэнце – скрытыкавалі гэтае рашэньне і зьвінавацілі вайскоўцаў у нежаданьні выконваць абяцаньні аб перадачы ўлады цывільнаму ўраду. Рух "Браты-мусульмане" заклікаў правесьці рэфэрэндум аб лёсе парлямэнту.
У суботу ў Эгіпце пачалося галасаваньне ў другім туры прэзыдэнцкіх выбараў. За найвышэйшую пасаду змагаюцца прадстаўнік "Братоў-мусульман" Мухамэд Мурсі і Ахмед Шафік – апошні прэм'ер пры зрынутым летась прэзыдэнце Хосьні Мубараку. Галасаваньне пакуль праходзіць даволі спакойна, пры адносна невысокай яўцы.