Алена Беланожка: «Пісаць па-беларуску — модна!»

Your browser doesn’t support HTML5

15 чэрвеня ў галерэі Шчамялёва ў Менску адбылася цырымонія ўзнагароджаньня ўдзельнікаў конкурсу маладых пісьменьнікаў «Экслібрыс». Пераможцаў вызначылі ў намінацыях «Пераклад», «Вершы» і «Проза». Ляўрэатамі сталі Алеся Башарымава, Алесь Замкоўскі, Антон Рудак, Вера Стромава і Ганна Янкута. Арганізаваў конкурс Саюз беларускіх пісьменьнікаў.