Беларусь да 2030 году страціць 7,1% жыхароў

Паводле маштабаў скарачэньня папуляцыі Літва ва Ўсходняй Эўропе займае другое месца, саступаючы першынство Латвіі, якая да 2030 году страціць 17,7% жыхароў.
Паводле прагнозаў Euromonitor International, у 2030 г. у Літве будзе пражываць 2,85 млн. чалавек, у 2010 годзе у краіне было 3,3 млн. жыхароў, значыць іх лік скароціцца на 14,2%.

У лік краін, колькасьць жыхароў у якіх моцна скароціцца, трапляе і Баўгарыя. Паводле прагнозаў у пэрыяд з 2010 па 2030 гг. Баўгарыя страціць 11,5% жыхароў. У іншых краінах Усходняй Эўропы колькасьць людзей будзе скарачацца не такімі хуткімі тэмпамі, напрыклад, Беларусь да 2030 году страціць 7,1% жыхароў, Украіна — 7%, Румынія — 5,6%, Эстонія і Расія — па 2,9%, Польшча — 2%.

Паводле словаў прадстаўніка Euromonitor International Рамунэ Верыкайце, на такое зьмяненьне колькасьці жыхароў паўплывае ня толькі эміграцыя, але і зьніжэньне ўзроўню нараджальнасьці і павышэньне сьмяротнасьці. Найбольшы уплыў на скарачэньне папуляцыі ў краінах Усходняй Эўропы акажа зьмена групы людзей ва узросьце 16-35 гадоў, паколькі усё больш людзей рэпрадуктыўнага узросту зьяжджае ў розныя краіны Заходняй Эўропы.

У бліжэйшыя 20 гадоў у Літве, як і ў іншых краінах Эўропы, будзе назірацца старэньне папуляцыі.

Пра гэта паведамляе агенцтва DELFI са спасылкай на літоўскую тэлевізію.