Шпілеўскі абвяргае Сурыкава

Аляксандар Шпілеўскі

Старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэту Беларусі Аляксандар Шпілеўскі абверг выказваньні амбасадара Расеі ў Беларусі Аляксандра Сурыкава.
Апошні на сваёй прэсавай канфэрэнцыі на пачатку чэрвеня заявіў, што Расея вывучае незаконныя пастаўкі Беларусьсю нафтапрадуктаў з расейскай нафты пад выглядам розных разбаўляльнікаў у краіны Эўразьвязу.

З гэтай нагоды Аляксандар Шпілеўскі сказаў журналістам:

«Усе пастаўкі нафтапрадуктаў адбываюцца ў адпаведнасьці зь дзейным пагадненьнем паміж Беларусьсю і Расеяй. Аніякіх недазволеных паставак не існуе і быць ня можа. У Беларусі знаходзіцца адпаведная мытная рэзыдэнтура Расеі, якая адсочвае гэтыя працэсы. Якіх-колечы прэтэнзіяў нам не выстаўлялася. На розных перамовах з мытнымі службамі Расеі гэтае пытаньне не ўздымалася».