14 чэрвеня — працяг суду супраць гатэлю «Пэкін»

На месцы будаўніцтва гатэлю

Эколягі патрабуюць забараніць будаўніцтва гатэля ў Парку 40-годзьзя кастрычніка, аднавіць парк і кампенсаваць экалягічную і культурную шкоду.
Пазоў «Аб спыненьні гаспадарчай дзейнасьці, якая аказвае шкоднае ўздзеяньне на навакольнае асяроддзе» падалі грамадзкае аб’яднаньне «Экадом», архітэктар Уладзімер Зубок і эколяг, грамадзкі дзеяч Валерый Дранчук. Адказьнік — замежнае таварыства з абмежаванай адказнасьцю «Гатэль «Пэкін-Менск».

Папярэдняе паседжаньне адбылося 8 чэрвеня. Высьветлілася, што скарга, пададзеная «Экадомам» на вынесенае на першым пасяджэньні суда 26 красавіка вызначэньне, не была адпраўлена судом Фрунзенскага раёна ў Мінскі гарадзкі суд. Вызначэньне не задаволіла хадайніцтва аб забеспячэньні пазову, дзе пазоўнік прасіў прыпыніць гаспадарчую дзейнасьць па высечцы дрэў.