У Аўганістане забітыя каля 50 баевікоў

За мінулыя суткі падчас апэрацый у некалькіх рэгіёнах краіны былі забітыя каля 50 баевікоў.
У правінцыях Баглан, Лягар, Кандагар, Газьні і Забуль у апэрацыях удзельнічалі вайскоўцы аўганскага войска пры падтрымцы міжнародных сілаў. У баях былі забітыя каля 30 талібаў. Яшчэ 20 баевікоў зьнішчаныя ў правінцыі Гільменд, дзе атрад талібаў напаў на паліцыянтаў. Перастрэлка працягвалася восем гадзін, страты аўганскай паліцыі – два чалавекі.

Акрамя таго, адразу ў некалькіх рэгіёнах аўганская паліцыя абясшкодзіла выбуховыя прылады, якія былі закладзеныя баявікамі.