12 чэрвеня Аляксандар Лукашэнка праводзіць нараду па пытаньнях амністыі да 3 ліпеня.
12.30 Лукашэнка зазначыў, што неабходна вызначыць крытэры амністыі: «І нацягваць туды, насуперак гэтым крытэрам, людзей, якія не павінны выходзіць, у тым ліку па нейкіх палітычных матывах, ні ў якім выпадку нельга».
12.15 У пачатку нарады Аляксандр Лукашэнка заявіў аб неабходнасьці выпрацоўкі выразных крытэраў пры правядзеньні амністыі некаторых катэгорый асоб, якія ўчынілі злачынствы, запатрабаваўшы выключыць з гэтага працэсу палітычныя моманты: «Мы праводзім амністыю ў нашай дзяржаве і для нашага грамадзтва. Гэта і сыгнал грамадзтву, і заахвочваньне зьняволеных. Ніякай палітыкі тут быць не павінна».
Падрыхтаваць праект закону аб амністыі Лукашэнка публічна распарадзіўся, выступаючы са штогадовым пасланьнем 8 траўня. Ён даручыў ураду распрацаваць такі дакумэнт апэратыўна, каб прымеркаваць амністыю да «галоўнага дзяржаўнага сьвята — Дня незалежнасьці 3 ліпеня».
«Я ўжо пра гэта казаў: годныя людзі пакутуюць у засьценках, а нягоднікаў мы выпускаем — пад ціскам ці не пад ціскам», — заявіў тады Лукашэнка.
23 траўня МУС паведаміла, што Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў падрыхтаваў і ўнёс на разгляд Савету міністраў праект закону аб амністыі, які ўзгоднены з усімі зацікаўленымі дзяржорганамі.
Паводле папярэдніх ацэнак, зь месцаў пазбаўленьня волі могуць быць вызваленыя каля 2,8 тысячы чалавек. Больш чым 7 тысячам асуджаных у рамках амністыі плянуецца скараціць на год тэрмін пакараньня.
Калі прапанаваны варыянт закону будзе ўхвалены, то ўжо ў ліпені на волю выйдуць непаўналетнія, цяжарныя жанчыны, жанчыны і адзінокія мужчыны, якія маюць непаўналетніх дзяцей, інваліды I і II груп, хворыя на анкалягічныя захворваньні, удзельнікі ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС і пацярпелыя ад катастрофы на ЧАЭС, а таксама вэтэраны баявых дзеяньняў на тэрыторыі іншых дзяржаў. Акрамя таго, ад пакараньня могуць быць вызваленыя асобы, што зьдзейсьнілі злачынствы, якія не ўяўляюць вялікай грамадзкай небясьпекі, і злачынствы, якія адносяцца да катэгорыі менш цяжкіх, але пры ўмове кампэнсацыі нанесенай шкоды.
Амністыя, згодна з праектам закону, не распаўсюджваецца на тых, да каго адпаведны закон прымяняўся раней. Не падлягаюць амністыі асобы, якія не пакрылі шкоду, прычыненую злачынствам, і грамадзяне, якія не вярнулі дзяржаве даход, атрыманы ад незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці.
У МУС таксама падкрэсьлілі, што амністыя не распаўсюджваецца на асоб, якія злосна парушаюць устаноўлены парадак адбыцьця пакараньня, — паведамляе БелаПАН.
Грамадзкая кампанія «За волю» лічыць палітвязьнямі:

- Міколу Статкевіча
- Зьмітра Дашкевіча
- Эдуарда Лобава
- Сяргея Каваленку
- Алеся Бяляцкага
- Мікалая Аўтуховіча
- Паўла Севярынца
- Мікалая Дзядка
- Ігара Аліневіча
- Аляксандра Францкевіча
- Паўла Сырамалотава
- Арцёма Пракапенку
- Яўгена Васьковіча
- Юрыя Чыгілейчыка
- Аляксандра Малчанава
- Аляксандра Крутога