Былы прэзыдэнт Эгіпту Хосьні Мубарак упаў у кому

Яго адвакат просіць перавесьці Мубарака з турэмнага шпіталя ў прыватную клініку.
Як паведаміў сёньня прадстаўнік міністэрства ўнутраных спраў, сыны Мубарака Гамаль і Алаа папрасілі адміністрацыю турмы пусьціць іх да бацькі.

Стан здароўя 84-гадовага экс-прэзыдэнта рэзка пагоршылася пасьля таго, як суд асудзіў яго да пажыцьцёвага зьняволеньня. У Мубарака рэзка падскочыў крывяны ціск, зьявілася сардэчная арытмія.

2 чэрвені суд у Каіры прызнаў Хосьні Мубарака вінаватым у датычнасьці да забойства сотняў дэманстрантаў падчас антыўрадавага паўстаньня зімой 2011 году, у выніку якога прэзыдэнт быў вымушаны сысьці ў адстаўку.