Міліцыянта-безьбілетніка шукае міліцыя

Аляксандар Ластоўскі

Асоба міліцыянта, якога спрабаваў аштрафаваць кантралёр за безьбілетны праезд у грамадзкім транспарце, высьвятляецца.
Пра гэта «Свабодзе» паведаміў прэсавы сакратар менскай міліцыі Аляксандар Ластоўскі.

«Праводзіцца праверка, знойдзем. І ўстановім усе абставіны. Разьбяромся, не перажывайце», — сказаў Ластоўскі.

Відэа зь міліцыянтам, які аказаў супраціў кантралёру і не хацеў аплачваць штраф за безьбілетны праезд, трапіла ў інтэрнэт. Яго зьняў адзін з пасажыраў і выклаў на Youtube.


http://www.youtube.com/embed/-5LgUZKYRjQ