Варшава ў чаканьні вялікага футболу

8 чэрвеня а 16 гадзіне паводле менскага часу ў Варшаве адбудзецца афіцыйнае адкрыцьцё чэмпіянату Эўропы па футболе.
«Варшава гатовая да пачатку чэмпіянату», — заявіла ў чацьвер мэр польскай сталіцы Ганна Гранкевіч-Вальц. А мы спраўдзілі сёньня раніцай, за 7 гадзінаў да адкрыцьця чэмпіянату, як выглядае Варшава напярэдадні найвялікшага спартовага сьвята ў гісторыі Польшчы.

Варшава ў чаканьні вялікага футболу