На Плошчы міліцыя магла перайсьці на бок дэманстрантаў?

У рэдакцыю «Радыё Свабода» трапіла відэа, на якім чалавек у форме афіцэра менскай міліцыі дакладвае па рацыі, што міліцыя гатовая перайсьці на бок дэманстрантаў.
http://www.youtube.com/embed/MsnBMgRP-YE

Як высьветлілася, відэа было зроблена падчас здымкаў фільму «Жыве Беларусь», пра які Радыё Свабода пісала раней. Дзеяньне адбываецца на плошчы 19 сьнежня 2010 году. Аўтары фільму разглядалі альтэрнатыўныя сцэнары разьвіцьця падзеяў.


У ролі начальніка менскай міліцыі, які кіраваў разгонам плошчы, — Зьміцер Бародка, каардынатар «Эўрапейскай Беларусі».