Мастак Сяргей Кірушчанка адкрыў юбілейныя выставы

Your browser doesn’t support HTML5

Мастак Сяргей Кірушчанка адкрыў юбілейныя выставы

Творчы праект «Метабалізм жывапіснай прасторы» — гэта персанальныя экспазыцыі ў Палацы мастацтваў і галерэі «Ў», семінар пра абстрактнае мастацтва, а таксама кропкавыя мастацкія інтэрвенцыі ва ўрбаністычную прастору Менску. На адной з гарадзкіх сьцен мастакі будуць ствараць рэпрадукцыі карцін Кірушчанкі. Праект прымеркаваны да 60-годдзя мастака.
У Палацы мастацтваў прадстаўленыя выставы «Метабалізм жывапіснай прасторы» і «Надыйшоў час шчыльна заняцца прыземленым мастацтвам». У галерэі «Ў» — «Timeline рэтраспекцыя. Сяргей Кірушчанка: Працы 1970 — 2012».

Праект будзе працаваць да 22 чэрвеня.