Справа васьмінога Паўля жыве

Гэта можа стаць галоўным спаборніцтвам ва Ўсходняй Эўропе сёлета.
Не, не футбольны чэмпіянат Эўропы, які пачынаецца ў канцы тыдня ў Польшчы і Ўкраіне, але змаганьне паміж жывёлінамі-прадказальнікамі, якія нібыта здольныя загадзя вызначыць вынікі футбольных матчаў.

5 чэрвеня Ўкраіна прадэманстравала ўсяму сьвету Храка – кабана, якога перад матчамі чэмпіянату будуць выводзіць у Кіеве для прадказаньня вынікаў. Гавораць, што той будзе рабіць прагноз, выбіраючы паміж місамі зь ежай, на якіх будуць нацыянальныя сьцягі камандаў-удзельніц чэмпіянату.
http://www.svaboda.org/flashembed.aspx?t=vid&id=0&w=512&h=320
Харкаў не пажадаў адставаць ад украінскай сталіцы і рэклямуе тхара Фрэда. Яго гаспадары патлумачылі ўкраінскай службе Радыё Свабода, што свае прадказаньні Фрэд будзе рабіць такім самым спосабам, як Храк у Кіеве.

Тым часам Польшча можа пахваліцца сланом-празорцам на імя Чыта.
http://www.youtube.com/embed/puch5jtf0I4
Усе яны змагаюцца за права быць спадкаемцам васьмінога Паўля, які зрабіўся славутасьцю дзякуючы сваім прадказаньням на футбольным чэмпіянаце сьвету ў 2010 годзе.

Але краіны-гаспадары цяперашняга чэмпіянату ня маюць манаполіі на прадказальнікаў. Свайго моманту славы чакаюць нямецкая такса Сісі і лама Нікалас з Англіі.

http://www.youtube.com/embed/sA3clmouTOM