Беларусь гатовая фармаваць парлямэнт Эўразійскага зьвязу

Міхаіл Мясьніковіч і Ўладзімер Пуцін, архіўнае фота

Пра гэта заявіў прэм’ер-міністар Беларусі Міхаіл Мясьніковіч на сустрэчы са старшынёй Савету Фэдэрацыі Расеі Валянцінай Мацьвіенкай у панядзелак.
Беларусь гатовая абмяркоўваць пытаньні фармаваньня парлямэнту Эўразійскага зьвязу.

«Я думаю, нам трэба абмяняцца думкамі, як нам лепш фармаваць парлямэнт Эўразійскага зьвязу», — сказаў Мясьніковіч.

Мясьніковіч таксама высока ацаніў вынікі нядаўняга візыту ў Беларусь прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна: «Мы вельмі высока ацэньваем вынікі візыту Ўладзімера Пуціна. Гэта быў ня проста афіцыйны візыт, ён быў напоўнены канкрэтнымі праектамі. Гэта была праца партнэраў», — сказаў Мясьніковіч, дадаўшы, што на сустрэчы абмяркоўваліся пытаньні буйных інвэстыцыйных праектаў і стварэньня сумесных прадпрыемстваў, паведамляе РИА Новости.