У Пінскім раёне скралі цудатворны абраз

Ілюстрацыйнае фоте

У вёсцы Лышча Пінскага раёну абрабавалі царкву Аляксандра Неўскага. Сярод скрадзенага — Лышчанская цудатворная ікона.
Усяго злодзей забраў 6 абразоў, а таксама напрастольныя эвангельлі і два крыжы.

Лышчанскі абраз лічыцца цудатворным у народзе з 1910 году, калі на гэтай іконе Ісуса Хрыста выявіўся лік Багародзіцы. Людзі кажуць, што дзякуючы гэтай іконе лекуюцца шматлікія хваробы.

Паводле факту крадзяжу з царквы заведзеная крымінальная справа.