Зь беларускіх банкаў сыходзяць рублёвыя ўклады

Шэраг буйных беларускіх банкаў канстатаваў адток тэрміновых рублёвых дэпазытаў насельніцтва ў апошні тыдзень траўня.
Гэтую тэндэнцыю Інтэрфаксу пацьвердзілі ў некалькіх банках на ўмовах ананімнасьці.

На працягу апошняга тыдня траўня адзначалася досыць актыўнае зьняцьцё беларускіх рублёў з тэрміновых дэпазытаў, у асноўным гэта было непрацягненьне раней заключаных дэпазытных дагавораў. Па выніках траўня прырост рублёвых дэпазытаў фізычных асоб захаваўся, хоць яго тэмпы значна замарудзіліся. Адзначаецца амаль прапарцыйны рост тэрміновых дэпазытаў фізычных асоб у замежнай валюце, у прыватнасьці, у расейскіх рублях.

Адток рублёвых укладаў насельніцтва супаў з аслабленьнем беларускага рубля ў канцы траўня. У сувязі з аслабленьнем беларускага рубля, у прыватнасьці да даляра ЗША, беларускія банкі адзначалі рост попыту насельніцтва на замежную валюту, што выклікала неабходнасьць падмацаваць пункты абмену валют праз куплю СКВ на біржы.