Пуцін памілаваў двух беларусаў

Указ пра памілаваньне С.Лагуна і А.Чачурава зьявіўся на сайце Крамля.
Сяргей Лагун і Аляксандар Чачураў (абодва нарадзіліся ў 1985 годзе) былі асуджаныя 10 верасьня 2007 году Цьвярскім раённым судом Масквы на 9 гадоў пазбаўленьня волі. Падставай для прысуду стала кантрабанда і незаконны збыт псыхатропнага лекавага сродку «тусал». Адвакат асуджаных сьцьвярджаў, што «тусал» могуць ужываць нават маленькія дзеці.

Радыё Свабода асьвятляла справу Лагуна-Чачурава ў 2007 годзе