Затрыманы нацбол Дзяніс Сахар

Яго затрымалі на Акрэсьціна, калі ён прынёс перадачу сваім арыштаваным таварышам — Яўгену Контушу, Дзьмітрыю Сіняку і Дзмітрыю Паліенку.
Контуш і Сіняк былі затрыманыя ў сваіх пад’ездах напярэдадні візыту ў Менск прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна. Ім прысудзілі па 5 сутак адміністрацыйнага арышту. Дзьмітрый Паліенка атрымаў 10 сутак.

Яўгена Контуша і Дзьмітрыя Сіняка раней затрымлівалі за вывальваньне вядра локшыны на ганак Белтэлерадыёкампаніі. Дзмітрыя Паліенку ў траўні затрымлівалі за ўдзел у акцыі супраць будаўніцтва гатэлю «Пэкін» у парку 40-годьдзя Кастрычніка.