Лаяцца і ласавацца, каб не балела

Часопіс Reader's Digest зьмяшчае ў апошнім выпуску некаторыя «Дурацкія парады, якія працуюць». Яны дазваляюць есьці салодкае і нават лаяцца.
1. Больш цукру- менш агрэсіі

Дасьледчыкі з унівэрсытэту штату Кентукі сьцьвярджаюць, што людзі, якія выпілі шклянку салодкага ліманаду, дзейнічаюць менш агрэсіўна, чым тыя, што выпілі такую самую шклянку толькі з заменьнікамі цукру. Самавалоданьне патрабуе шмат энэргіі, і глюкоза можа ў гэтым дапамагчы вашаму мозгу. Аднак празьмернае ласаваньне салодкім можа прывесьці да зьменаў узроўню цукру ў крыві, таму варта прытрымлівацца збалянсаванай дыеты.

2. Ежа можа насыціць і добрым пахам

Людзі маюць тэндэнцыю браць меншыя кавалкі ежы, якая смачна пахне, гаворыцца ў дасьледаваньні, апублікаваным у часопісе Flavour. Гэта значыць, імкнучыся пазьбегнуць моцных адчуваньняў, чалавек зьесьць цалкам менш.

3. Лаяцца, каб зьняць боль

Амэрыканскія дасьледчыкі устанавілі, што група абсьледаваных, якім дазвалялася лаяцца, маглі трымаць рукі ў ледзяной вадзе даўжэй, чым тыя, хто лаяцца ня мог. Спосаб працуе лепш, калі вы ня маеце звычкі лаяцца рэгулярна.