«У тумане» — бяз пальмавай галінкі. Імёны ляўрэатаў

Сяргей Лазьніца пасьля цырымоніі ўганараваньня. Без узнагародаў. 27 траўня 2012

Фільм, зьняты паводле повесьці Васіля Быкава "У тумане", не атрымаў асноўных узнагародаў, але быў уганараваны адмысловым прызам Міжнароднай асацыяцыі кінакрытыкаў FIPRESCI.
Завяршыўся Канскі фэстываль - найбуйнейшы ў сьвеце кінематаграфічны форум. Сёлета прыняў больш за 35.000 прафэсіяналаў кінаіндустрыі з розных краінаў сьвету. Сёньня былі названы ляўрэаты "Залатой пальмавай галінкі".

У склад журы ўвайшлі акторы Дыяна Кругер, Юэн Макгрэгар, Эмануэль Дэво і Хіам Абас, мадэльер Жан-Поль Гацье, а таксама рэжысэры і сцэнарысты Андрэа Арнольд, Аляксандр Пэйн і Рауль Пек. Журы ўзначаліў італьянскі кінематаграфіст Нані Марэці.

Фільм Сяргея Лазьніцы "У тумане" атрымаў узнагароду асацыяцыі кінакрытыкаў FIPRESCI. Вось урывак зь фільму:
http://www.youtube.com/embed/DUdjHUfBTwQ

Стваральнікі фільму "Каханьне" Міхаэль Ханэке, Жан-Луі Трэнтыньян, Эмануэль Рыва з "Залатой пальмавай галінкай"



Усе ляўрэаты Канскага кінафэстывалю 2012 на сцэне



Ляўрэат Канскага фэстывалю Кен Лоўч




Адры Тату ("Амэлі", "Код да Вінчы") зьнялася ў фільме THERESE DESQUEYROUX, прадстаўленым па-за конкурсам




Ляўрэат прэміі "Оскар" за найлепшую мужчынскую ролю ў фільме "Артыст", удзельнічаў у цырымоніі ўганараваньня



Узнагароды разьмеркаваліся наступным чынам:

ЗАЛАТАЯ ПАЛЬМАВАЯ ГАЛІНА за найлепшы фільм: AMOUR (Каханьне) рэжысэра Michael HANEKE
http://www.youtube.com/embed/waR5wslQbS0


Гран-пры фэстывалю: REALITY рэжысэра Matteo GARRONE
http://www.youtube.com/embed/8nq4dN8p8f4

Найлепшая жаночая роля: Cristina FLUTUR i Cosmina STRATAN з Au-delà des Collines (Beyond the Hills)
http://www.youtube.com/embed/TuY3O-zU51M

20:39 Найлепшая мужчынская роля: Mads MIKKELSEN у данскім фільме "Паляваньне"
http://www.youtube.com/embed/1lbCBhCqhBs

20:37 Цім Рос аб'явіў пераможцу ў намінацыі найлепшая пастаноўка: POST TENEBRAS LUX рэжысэра Carlos REYGADAS
http://www.youtube.com/embed/xp_hAT0Dkzs

20:29 Прыз журы Канскага фэстывалю: Angels Share рэжысэра Кена ЛОЎЧА
http://www.youtube.com/embed/QhQeWhqs1bA

20:24 "Залатая камэра": Beasts of the Southern Wild рэжысэра Benh Zeitlin
http://www.youtube.com/embed/hO-_6vkIn6Y

20:20 Найлепшы кароткамэтражны фільм - SESSIZ-BE DENG (SILENT) турэцкага рэжысэра L.Rezan YESILBAS



На галоўную ўзнагароду прэтэндавалі:

  1. AMOUR (LOVE) directed by Michael HANEKE
  2. BAAD EL MAWKEAA (AFTER THE BATTLE) directed by Yousry NASRALLAH
  3. COSMOPOLIS directed by David CRONENBERG
  4. DA-REUN NA-RA-E-SUH (IN ANOTHER COUNTRY) directed by HONG Sangsoo
  5. DE ROUILLE ET D’OS (RUST AND BONE) directed by Jacques AUDIARD
  6. DO-NUI MAT (THE TASTE OF MONEY) directed by IM Sang-Soo
  7. DUPÃ DEALURI (BEYOND THE HILLS) directed by Cristian MUNGIU
  8. HOLY MOTORS directed by Leos CARAX
  9. JAGTEN (THE HUNT) directed by Thomas VINTERBERG
  10. KILLING THEM SOFTLY directed by Andrew DOMINIK
  11. LAWLESS directed by John HILLCOAT
  12. LIKE SOMEONE IN LOVE directed by Abbas KIAROSTAMI
  13. MOONRISE KINGDOM directed by Wes ANDERSON
  14. MUD directed by Jeff NICHOLS
  15. ON THE ROAD directed by Walter SALLES
  16. PARADIES: LIEBE (PARADISE: LOVE) directed by Ulrich SEIDL
  17. POST TENEBRAS LUX directed by Carlos REYGADAS
  18. REALITY directed by Matteo GARRONE
  19. THE ANGELS' SHARE directed by Ken LOACH
  20. THE PAPERBOY directed by Lee DANIELS
  21. V TUMANE (IN THE FOG) directed by Sergei LOZNITSA
  22. VOUS N’AVEZ ENCORE RIEN VU (YOU AIN’T SEEN NOTHIN' YET!) directed by Alain RESNAIS

Фота з афіцыйнага сайту Канскага кінафэстывалю, а таксама Наста Кажапенка адмыслова для "Радыё Свабода"