У Віцебску патрабуюць вызваліць Статкевіча

За мінулыя суткі ў горадзе зьявілася некалькі дзясяткаў плякатаў з партрэтам зьняволенага палітыка.
Плякаты з патрабаваньнем вызваліць Мікалая Статкевіча – гэта «мадэрнізаваныя» агітацыйныя матэрыялы да мінулых прэзыдэнцкіх выбараў, у якіх спадар Статкевіч браў удзел. Цяпер уверсе прэзэнтацыйнага перадвыбарчага плякату вялікімі чырвонымі літарамі напісаны лёзунг: «Свабоду!»

Плякаты вывешаныя на афішных тумбах і аўтобусных прыпынках.