«Гарадзенскі Арбат» у гонар Напалеона Орды

Your browser doesn’t support HTML5

26 траўня ў Горадні на пешаходнай вуліцы Савецкай мінакі разглядалі сотні здымкаў: ад архіўных да партрэтных, а таксама мноства карцін. Мастацкая акцыя была прысьвечаная мастаку ХІХ стагодзьдзя Напалеону Орду.

Арганізатарамі сталі ўдзельнікі праекту «Жывая гісторыя» — студэнты Гарадзенскага дзяржунівэрсытэту імя Янкі Купалы. Яны і прыдумалі лёзунг выставы: «Вуліца Савецкая ператворыцца ў гарадзенскі Арбат».