Пікет у падтрымку Бяляцкага ў Пецярбурзе

24 траўня ў цэнтры Пецярбурга прайшоў пікет пад лёзунгамі «Свабоду Алесю Бяляцкаму!», «Не палітычным рэпрэсіям!», Вясна прыйдзе і ў Беларусь.
Акцыю ў падтрымку палітвязьня, кіраўніка Праваабарончага цэнтра «Вясна» і віцэ-прэзыдэнта Міжнароднай фэдэрацыі за правы чалавека Алеся Бяляцкага наладзілі актывісты «Мэмарыялу».