Мікалай Аўтуховіч на амністыю не спадзяецца

Мікалай Аўтуховіч

Палітвязень Мікалай Аўтуховіч, які адбывае пакараньне ў турме № 1 Горадні, ня верыць, што можа быць вызвалены ў выніку чаканай амністыі, пра якую заявіў кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка. Ён мяркуе таксама, што шэраг беларускіх палітвязьняў застануцца ў няволі.

Пра гэта Мікалай Аўтуховіч піша ў лісьце да бялыніцкага журналіста Барыса Вырвіча, які той атрымаў 23 траўня, паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».

«Ніякая амністыя ня можа вызваліць амаль усіх, акрамя Дашкевіча, Севярынца, Лобава і Каваленкі. Астатніх — не. Калі зрабіць амністыю пад Статкевіча або мяне, то з калёніі трэба будзе выпусьціць ня тры з паловай тысячы, а ўсе дзесяць тысяч. А на гэта ён ня пойдзе ніколі», — піша Аўтуховіч.